Руская праваслаўная царква і Падліковая палата РФ будуць разам змагацца з карупцыяй і аднаўляць культурна-гістарычную спадчыну. Адпаведны дакумент у пятніцу падпісалі патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і старшыня Падліковай палаты Таццяна Голікава.

Патрыярх Кірыл 20 ліпеня прыбыў у расійскі Плёс на яхце за $4 млн. Фота ТАСС

Патрыярх Кірыл 20 ліпеня прыбыў у расійскі Плёс на яхце за $4 млн. Фота ТАСС

«Праца Падліковай палаты аказвае значны ўплыў на маральны клімат у грамадстве. Мы ведаем такую з'яву, як карупцыя, прасцей сказаць — крадзеж», — сказаў патрыярх Кірыл, дадаўшы, што карупцыя «падрывае асновы дзяржавы».

У сваю чаргу, Голікава запэўніла прадстаяцеля РПЦ, што Падліковая палата «усяляк спрыяе адраджэнню веры ў людзях»: «Як мне здаецца, гэта самае галоўнае, таму што калі чалавек жыве з верай у Бога, ён здольны здзяйсняць вялікія справы».

Паводле тэксту дакумента, Падліковая палата і РПЦ будуць разам змагацца «за зацвярджэнне маральных каштоўнасцяў у Расіі, а таксама разам супрацьстаяць карупцыі, экстрэмізму, духоўнай экспансіі».

Напярэдадні стала вядома, што Руская праваслаўная царква звярнулася да ўладаў Санкт-Пецярбурга з просьбай перадаць ёй у бязвыплатнае карыстанне Ісакіеўскі сабор, які з'яўляецца цяпер музеем-помнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?