24.07.2015 / 22:31

У Кітаі анлайн-пара ад расчаравання пабілася на першай рэальнай сустрэчы ВІДЭА 50

У Кітаі хлопец і дзяўчына былі знятыя на відэа пасярод вуліцы падчас першай сустрэчы ў рэальным жыцці. Інтэрнэт-закаханыя абвінавачвалі адзін аднаго ў выкарыстанні прыхарошаных фотаздымкаў, а затым пабіліся.

У якім менавіта горадзе быў зняты ролік, невядома, аднак ён ужо абляцеў мноства кітайскіх інтэрнэт-рэсурсаў і трапіў у YouTube. «Я ўдарыла цябе, і шо? Паглядзі, як ты выглядаеш, перш чым паказваць пальцам на мяне!» — крычала маладая жанчына з кароткай стрыжкай і ў какетлівай сарочцы. У адказ малады чалавек дастае тэлефон і паказвае фатаграфіі разявакам: «Паглядзіце. Я быў запрошаны на спатканне праз інтэрнэт. Паглядзіце, як яна выглядае, а затым паглядзіце на гэтую фатаграфію».

Пара прапанавала мінакам рассудзіць, хто з іх больш падманваў. Пры гэтым расчараваная дзяўчына называла маладога чалавека «вылюдкам», які выкарыстаў яе. Яна некалькі разоў ударыла хлопца торбай, у адказ той адштурхнуў яе з такой сілай, што яна ўпала. «Што вы ўсе гледзіце? Вы нават не дапаможаце мне?» — закрычала дзяўчына, перш чым пайсці з месца скандалу.

У Кітаі велізарнай папулярнасцю карыстаюцца розныя сэрвісы інтэрнэт-знаёмстваў. Адным з самых папулярных з'яўляецца заснаваны ў 2003 годзе студэнткай журфака сайт Jiayuan, ён налічвае больш за 40 млн актыўных карыстальнікаў і 135 млн анкет. Гэты сэрвіс прызначаны ў першую чаргу для стварэння сямейных пар, і яго адміністрацыя надае шмат увагі барацьбе з рознага роду ашуканцамі, якія завышаюць свой даход або рост. Акрамя таго, існуе шэраг мабільных праграм для знаёмстваў паблізу, яны папулярныя ў асноўным сярод экспатаў і студэнтаў.

0
гордей / Адказаць
24.07.2015 / 22:38
нездоровая дева. и стоят вокруг снимают - жесть.. всем бы им понадавать за это.
0
salo / Адказаць
24.07.2015 / 22:54
Сьмешныя кітайцы
0
Серж / Адказаць
24.07.2015 / 23:07
они идеально подходят друг другу
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру