ЗША вітаюць прапанову прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб стварэнні 30-кіламетровай буфернай зоны ў Данбасе, за межы якой мяркуецца адвесці цяжкія ўзбраенні.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дома па выніках тэлефонных перамоваў Пятра Парашэнкі і амерыканскага віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна, якія адбыліся ў пятніцу вечарам.

Бакі таксама чарговы раз абмеркавалі ход выканання Мінскіх пагадненняў ад 12 лютага.

«Абодва лідары згодныя ў тым, што Расія і падтрымоўваныя ёю сепаратысты не выконваюць цалкам першым некалькім захадам, прадугледжаных Мінскімі пагадненнямі», - гаворыцца на сайце Белага дома.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЗША, а таксама магчымасць атрымання Кіевам чарговага траншу МВФ, адзначаецца на сайце прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?