25.07.2015 / 08:47

Мядзведзеў: Санкцыі ЗША супраць РФ могуць захавацца надоўга 2

Расія не выключае таго, што амерыканскія санкцыі супраць Расіі могуць захавацца надоўга, і гатовая да такога павароту спраў, заявіў расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю славенскай газеце Delo.

«Я дапускаю, што санкцыйная інерцыя можа захавацца ў ЗША надоўга. Дастаткова ўспомніць гісторыю з папраўкай Джэксана-Вэніка, якая праіснавала амаль 40 гадоў, ператварыўшыся з эканамічнага рычага ў рычаг палітычны», — заявіў кіраўнік урада Расіі.

Папраўка Джэксана-Вэніка да амерыканскага закона аб гандлі была прынятая ў 1974 годзе і абмяжоўвала гандаль ЗША з краінамі, што перашкаджалі свабоднай эміграцыі сваіх грамадзян. У дачыненні да Расіі дзеянне папраўкі было адменена толькі ў 2012 годзе.

«Мы будзем гэта [магчымасць працягласці санкцый] ўлічваць пры выбудоўванні сваёй эканамічнай і гандлёвай палітыкі, а пры неабходнасці - адэкватна адказваць на новыя недружалюбныя крокі», — сказаў Мядзведзеў.

ЗША ўвялі санкцыі супраць Масквы вясной мінулага года, затым неаднаразова іх пашыраючы і зрабіў больш жорсткімі, пасля анексіі Расіяй Крыма, а таксама ў сувязі з пазіцыяй Крамля па канфлікту на ўсходзе Украіны.

Бі-бі-сі

0
159 / Адказаць
25.07.2015 / 09:54
Да плохо когда до политики мужчины маленького роста дорываются: Ленин, Сталин, Гитлер, Путин, Медведев...
0
ха-ха-ха! / Адказаць
25.07.2015 / 16:21
канешна-канешна, улічвай, Дзіма! у цябе ж калькулятар ёсць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру