Спорт33

Беларусь выйграла ў гандбол у Расіі і выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету

Гандбалісты беларускай маладзёжнай (U-21) атрымалі трэцюю вікторыю на чэмпіянаце свету ў Бразіліі і забяспечылі выхад у плэй-оф.

У матчы 4-га тура папярэдняй групы А падапечныя Алега Шарэйкі разграмілі аднагодкаў з Расіі з лікам 41:28 (18:13).

Самым выніковым у складзе беларускай дружыны стаў Артур Карвацкі, які закінуў 7 мячоў. Па 5 разоў вызначыліся Захар Гусакоў, Глеб Гарбуз і Вадзім Гайдучэнка.

Да гэтага беларусы перайгралі каманды Нідэрландаў (37:25) і Туніса (31:23), саступілі лідару групы А — зборнай Швецыі (23:38). У заключным паядынку першага этапу беларускія гандбалісты 26 ліпеня сустрэнуцца з аўтсайдарам — камандай Парагвая, якая да гэтага прайграла 4 сустрэчы.

Становішча каманд перад заключным турам: Швецыя — 8 ачкоў, Беларусь — 6, Расія — 4, Туніс — 4, Нідэрланды — 2, Парагвай — 0.

Незалежна ад вынікаў матчаў 5-га тура зборная Беларусі забяспечыла сабе другое выніковае месца і ў 1/8 фіналу сустрэнецца з камандай, якая фінішуе трэцяй у групе В. Там згуляна 3 туры і становішча такое: Іспанія — 4 ачкі, Катар — 4, Румынія — 4, Сербія — 3, Партугалія - —3, Ангола — 0.

Па выніках папярэдняга раўнда барацьбу за ўзнагароды сусветнага першынства працягнуць па 4 найлепшыя каманды з кожнай групы. Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 28 ліпеня, чвэрцьфіналы — 29 ліпеня, паўфіналы пройдуць 31 ліпеня, медальныя паядынкі за золата і бронзу адбудуцца 1 жніўня.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай13

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць