25.07.2015 / 12:39

Пяцікласнік з Падмаскоўя зарэзаў сужыцеля сваёй маці 6

Пяцікласнік з Падмаскоўя забіў сужыцеля сваёй маці, нанёсшы яму ўдар нажом у спіну. 

Па дадзеных паліцыі, забіты — 28-гадовы выхадзец Арэнбургскай вобласці, які жыў сумесна з 37-гадовай жыхаркай Падольска. LifeNews паведамляюць, што школьнік назваў мужчыну альфонсам, той у адказ некалькі разоў ударыў дзіця. Пасля гэтага 11-гадовы хлопчык ударыў нажом у спіну мужчыну, які сядзеў за сталом. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр.

Калі падазраванага знайшлі і затрымалі, хлопчык растлумачыў, што адносіны з сябрам маці ў яго не склаліся і яны пастаянна канфліктавалі.

Па факце забойства заведзена крымінальная справа, аднак пяцікласнік пазбегне крымінальнай адказнасці, бо не дасягнуў 14-гадовага ўзросту.

0
имхо / Адказаць
25.07.2015 / 15:02
я жил в Подольске - там такое возможно. страшнее Шабанов местечко.
0
думка / Адказаць
25.07.2015 / 15:33
Можа таму ім і патрэбны ворагі із вне, каб не пазабіваліся між сабой?
0
Киянин / Адказаць
25.07.2015 / 22:07
Думаю, что мальчику понравится так просто и быстро решать свои проблемы.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру