25.07.2015 / 16:40

Гідрамет папярэджвае: у нядзелю залевы, навальніцы і град 10

У найбліжэйшыя суткі, 26 ліпеня, па Беларусі чакаецца комплекс неспрыяльных метэаралагічных з'яў: на большай частцы тэрыторыі навальніцы, месцамі моцныя залевы, у дзённыя гадзіны град. Пра гэта паведамляецца на сайце Гідрамета.

Мінск, 23 ліпеня, фота Юліі Бальцэвіч

Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, днём месцамі да 21—24 м/с.

У дзённыя гадзіны 26 ліпеня максімальная тэмпература паветра па ўсходзе рэспублікі дасягне +30—35°С, (на большай частцы Гомельскай вобласці +35°С), ва ўсходняй частцы Мінскай вобласці +30—32°С.

26 ліпеня ў Мінску чакаецца навальніца. У ранішнія і дзённыя гадзіны пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя ліўні, град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

0
Паўль гаражны асьміног / Адказаць
25.07.2015 / 16:58
У Мінску чакаецца, у Мінску адбудзецца - Вы што там?! Мінск, што адзіны горад Беларусі? Давайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсе гарады і вобласці.
0
Филифион / Адказаць
25.07.2015 / 19:43
Паўль гаражны асьміног, Минск как никак столица, а каждому колхозу погоду прогнозировать смешно, на цены на чернило погода влияния не оказывает.
0
арни / Адказаць
25.07.2015 / 21:01
это твой минск колхоз
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру