25.07.2015 / 18:19

Надзею Саўчанка даставілі ў растоўскі СІЗА 8

tass.ru

Былы ўкраінскі вайсковец Надзея Саўчанка, абвінавачаная ў Расіі ў забойстве журналістаў ВГТРК пад Луганскам, знаходзіцца ў следчым ізалятары № 4 у Растове-на-Доне.

«Мне паведамілі, што спецыяльна для Саўчанка рыхтуюць камеру ў СІЗА № 4 Растова-на-Доне. Ёсць інфармацыя, што яна ўжо знаходзіцца там, і я не выключаю, што на наступным тыдні яе перавязуць у Каменск-Шахцінскі, дзе яна будзе ўтрымлівацца падчас судовага працэсу», — распавёў Фейгін.

Адвакат растлумачыў, што следчы ізалятар у Каменск-Шахцінскім з'яўляецца бліжэйшым да расійскага Данецка, дзе адбудуцца слуханні па справе Саўчанка.

Данецкі гарадскі суд у Растоўскай вобласці прызначыў дату папярэдняга пасяджэння па справе Саўчанка на 30 ліпеня.

Пасяджэнне пачнецца ў 11:00. Яно пройдзе ў закрытым рэжыме.

0
цішыня / Адказаць
25.07.2015 / 19:15
Шмат хочацца сказаць абвінаваўцам, але нецэнзурна, таму лепш прамаўчу Ці ёсць у Надзеі любімая песня? Якая? Дзе б яна цяпер не была, у якіх бы ўмовах яе не ўтрымлівалі, хай ведае-я ціха спяваю гэтую песню разам з ёй
0
цішыня 2 / Адказаць
25.07.2015 / 23:21
цішыня , далучаюся..
0
Альгерд / Адказаць
26.07.2015 / 00:41
НН, выганіце таго, хто пастаянна робіць памылку з канчаткам "а". Трэба Надзею СаўчанкУ, Лукашэнку ігд... Рэд. Сярод прозвішчаў, што не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца толькі тыя, якія адносяцца да мужчын: Н. Карызна, Бандарэнка Р. Карызны, Банадарэнкі Д. Карызну, Бандарэнку В. Карызну, Бандарэнку Т. Карызнам, Бандарэнкам М. (пры) Карызну, Бандарэнку Прозвішчы, якія адносяцца да асобаў жаночага полу, не скланяюцца: Н. Ніна Карызна, Алена Бандарэнка Р. Нінай Карызна, Аленай Бандарэнка Д. Ніне Карызна, Алене Бандарэнка В. Ніну Карызна, Алену Бандарэнка Т. Нінай Карызна, Аленай Бандарэнка М. (пры) Ніне Карызна, Алене Бандарэнка
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру