sports.ru

sports.ru

У Санкт-Пецярбургу прайшло лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе, што адбудзецца ў 2018 г. у Расіі.

Беларусь згуляе ў групе «А» з Нідэрландамі, Францыяй, Швецыяй, Балгарыяй і Люксембургам. 

Іншыя групы ў Еўропе.

Група B: Партугалія, Швейцарыя, Венгрыя, Фарэры, Латвія, Андора;

Група C: Германія, Чэхія, Паўночная Ірландыя, Нарвегія, Азербайджан, Сан-Марына;

Група D: Уэльс, Аўстрыя, Сербія, Ірландыя, Малдова, Грузія;

Група E: Румынія, Данія, Польшча, Чарнагорыя, Арменія, Казахстан; 

Група F: Англія, Славакія, Шатландыя, Славенія, Літва, Мальта; 

Група G: Іспанія, Італія, Албанія, Ізраіль, Македонія, Ліхтенштэйн;

Група H: Бельгія, Боснія, Грэцыя, Эстонія, Кіпр.

Група I: Харватыя, Украіна, Ісландыя, Турцыя, Фінляндыя.

Гульні пройдуць з 4 верасня 2016 г. па 10 кастрычніка 2017 года. Дзевяць пераможцаў груп трапляюць на ЧС-2018 наўпрост. Восем найлепшых зборных сярод камандаў, якія занялі другія месцы ў сваіх групах, правядуць стыкавыя матчы ў лістападзе 2017 года

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?