26.07.2015 / 10:32

Пляжны адпачынак саудаўскага караля разгнявіў французаў 4

Больш за 100 тысяч чалавек у Францыі падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваннем не закрываць пляж горада Валары на міжземнаморскім узбярэжжы краіны для публічнага наведвання падчас адпачынку саудаўскага караля Салмана.

Getty

Салман і яго світа, якая налічвае больш за тысячу чалавек, збіраюцца правесці на Блакітным Беразе тры тыдні. У гатэлях горада забраніраваныя сотні нумароў.

Увесь гэты час, паводле распараджэння французскіх уладаў, пляж будзе адкрыты толькі для гасцей з Саудаўскай Аравіі. Каб не дапусціць акцый пратэсту, улады выставілі ўздоўж пляжу ачапленне.

Аўтары петыцыі супраць закрыцця пляжу настойваюць на тым, што ён з'яўляецца грамадскім набыткам і таму не можа аддавацца ў карыстанне толькі пэўнай групе людзей.

«Мы просім дзяржаву гарантаваць фундаментальны прынцып роўнасці ўсіх грамадзян перад законам», — гаворыцца ў звароце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
NavuchencaBK / Адказаць
26.07.2015 / 11:01
А мне б па беразе Драздох хацелася б без нагляду хадзіць...
0
за роўнасць і братства! / Адказаць
26.07.2015 / 11:22
Якія пресмыкаючыя перад багатствам гэтыя ўлады! А гэтым чаго лезці на чужыя берагі са сваім уставам, купайся на Красным моры і маліся Алаху?
0
ыы / Адказаць
26.07.2015 / 11:50
>А мне б па беразе Драздох хацелася б без нагляду хадзіць... ну вы і захацелі, містэр прэзідэнт)))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру