26.07.2015 / 10:35

Палова хакейнай каманды Кубы збегла ў ЗША 24

Палова кубінскай хакейнай каманды збегла ў ЗША падчас Панамерыканскіх гульняў у канадскім горадзе Таронта.

Каманда Трынідада і Табага разбіла кубінцаў з лікам 13:0, пасля таго як толькі восем гульцоў кубінскай хакейнай каманды з'явіліся на матчы.

«Усе ведаюць, што адбылося з нашай камандай, сямёра з іх у ЗША», — цытуе агенцтва Франс прэс гульца Роджэра Агілеру.

Гэта не першы выпадак, калі спартсмены выкарыстоўваюць спаборніцтвы ў якасці магчымасці збегчы з Кубы.

На мінулым тыдні на спаборніцтвах таксама зніклі чацвёра вясляроў, у тым ліку срэбны прызёр спаборніцтваў па веславанні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Раман / Адказаць
26.07.2015 / 10:52
Проста смешна. Куба - гэта той рэжым, які ўжо не хочацца крытыкаваць, над якім хочацца проста смяяцца.
0
Ад Шчасьця / Адказаць
26.07.2015 / 10:56
Патрыёты бягуць у цяпер ужо дружэственную краіну.
0
цікава / Адказаць
26.07.2015 / 10:56
Ну і пачаму яны не пабеглі да нас? тут жа какейны рай з какейным царом!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру