26.07.2015 / 11:08

Графіцісты з групы, якую летась судзілі за Быкава, падаравалі Віцебску Шагала ФОТА 19

Творчы віцебскі дуэт «StreetSkills» зрабіў падарунак Віцебску — новае графіці. На ім — выява Марка Шагала. 

За аснову малюнка Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін узялі фотаздымак майстра. Ягоная выява разам з аўтографам мастака зьявілася на трансфарматарнай будцы ў адным з двароў па вуліцы Суворава.

«Мы кіраваліся тым, што паблізу знаходзіцца арт-цэнтар Марка Шагала. Напачатку абралі іншае месца — на будынку па вуліцы Талстога. Вольная сьценка гэтага будынка так і «прасілася», каб у цэнтры гораду на беразе Віцьбы зьявіўся партрэт найвядомейшай асобы, якая праславіла Віцебск на ўвесь сьвет. Аднак гэтую ідэю не ўзгаднілі ў гарвыканкаме. Вокны ўстановы былі б якраз насупраць… Тады мы вырашылі, што намалюем тут. Мясцовыя жыхары дужа зацікавіліся нашай працай, прынесьлі нам лесьвіцу, каб было зручней. Працуем мы ўжо трэці дзень, і да вечара 25 ліпеня мяркуем скончыць малюнак», — распавёў Глеб.

Раней хлопцы-мастакі ўваходзілі ў склад «HoodGraff» — вядомай групы графіцістаў, якая зрабіла шэраг партрэтаў знакамітых асобаў у Віцебску. Партрэт Марка Шагала — першая самастойная мастацкая праца Яна і Глеба. Яна зроблена не на замову: хлопцы набылі фарбы за ўласныя грошы, працуюць задарма, каб зрабіць падарунак Віцебску, дзе гэтымі днямі адзначаюць стагодзьдзе вясельля Марка Шагала і Бэлы Розэнфэльд.

У чэрвені летась у Менску судзілі і аштрафавалі на 18 мільёнаў рублёў графіцістаў, якія хацелі на трансфарматарнай будцы намаляваць партрэт Васіля Быкава. Яны таксама належалі да віцебскай каманды вулічных мастакоў «HoodGraff». Сталічныя парадкі хлапцоў зьдзівілі. У родным Віцебску, дзе яны намалявалі ўжо нямала буйных выяваў, да міліцыі не даходзіла, хаця мясцовыя жыхары і не заўжды ставіліся да ініцыятывы хлопцаў з разуменьнем.

«З намі такое ўпершыню, — распавядаў тады Свабодзе адзін з графіцістаў, 22-гадовы Арцём. — Усе так прасілі беларусаў намаляваць. Мы з такім энтузіязмам сюды ехалі. Васіль Быкаў — усё! Малюем! Мы столькі ўжо адмалявалі ў Віцебску. А вось першая спроба ў Менску — і такі досьвед, што тут альбо цішэй трэба гэта рабіць, альбо калі гучна, то ўжо з афіцыйным дазволам».

Пачаты партрэт пісьменьніка ў Менску камунальнікі тады замалявалі фарбай. Замест партрэта неўзабаве на будцы зьявіўся надпіс: «Тут быў Васіль Быкаў».

0
Вожык / Адказаць
26.07.2015 / 11:22
Малайцы! Шчырая павага! Вось хто заслугоувае падтрымку i спрыянне дзяржавы.
0
1 / Адказаць
26.07.2015 / 11:26
Спасибо. Очень круто
0
Душы каларадаў - ратуй бульбу / Адказаць
26.07.2015 / 11:42
Гэта замест Дацэнта? (http://nn.by/?c=ar&i=153259) Прыстойныя грамадзяне дамагліся свайго - культуру ў масы, а не блатняцкае ўбоства.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру