26.07.2015 / 12:29

Рэканструяваць будынкі ў гістарычным цэнтры Мінска будуць Юрый Чыж і праваслаўная царква 16

Беларуская Праваслаўная Царква і кампанія «Трайпл» зоймуцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі ў гістарычным цэнтры Мінска з прычыны перадаварыйнага стану будынкаў. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, якая арганізавала працэдуру грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па гэтым праекце.

Фота: Вадзім Заміроўскі, tut.by

Комплекс адміністрацыйных будынкаў і будынкаў Епархіяльнага Упраўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы знаходзіцца па вул. Вызвалення, 6, 6а, 8 у Мінску. «Нешта будзе знесена, нешта — рэканструявана. Тут будуць адміністрацыйныя памяшканні, крамы, пункты грамадскага харчавання. Канцэптуальна нічога не будзе выбівацца з забудовы гістарычнай часткі горада. Гэта будзе малапавярховая забудова», — растлумачылі ў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

Тэрыторыя забудовы будзе акультураная, з'явіцца і падземны паркінг.

У цэлым праект упісваецца ў гістарычную забудову Ракаўскага прадмесця, стратэгію забудовы якога нядаўна сваім ўказ № 306 ухваліў Аляксандр Лукашэнка.

Заказчыкам праекта выступае царква, а забудоўшчыкам — кампанія «Трайпл». Справа ў тым, што будынкі з'яўляюцца ўласнасцю БПЦ. Тут жа побач знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр Беларускага экзархата і Мінскай епархіі.

Будаўніцтва будзе весціся за кошт сродкаў «Трайпла», сказалі ў БПЦ, але адмовіліся агучыць суму ўкладанняў, спаслаўшыся на камерцыйную тайну. Ад іншых каментароў там адмовіліся.

Праект плануецца рэалізаваць да канца 2017 года.

«Трайпл» Юрыя Чыжа ўжо не першы раз супрацоўнічае з БПЦ. «Наша Нiва» паведамляла пра тое, што ў элітным катэджным пасёлку «Лагожаск», які будуе «Трайпл», першым асобам БПЦ былі вылучаныя як мінімум два катэджы. Адзін з іх меркавалася выкарыстоўваць як прыватны малітоўны дом.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Аякс / Адказаць
26.07.2015 / 13:02
Будтрэст таа БПЦ . Гэта тыя, што раставiлi ва усiх магазiнах, гандлёвых цэнтрах , станцыях метро, кiёсках, вакзалах, аэрапорце i iнш. аб'ектах краiны свае скрынi з патрабаваннем зкiдвацца на iх утрыманне , i гэта акрамя таго, што гэта камерцыйная кантора гандлюе нафтай,алкаголем, мае нерухомасць па усёй краiне, бярэ плату за свае сумнiуныя абрады. Калi б я не ведау, што ТАА БПЦ-РПЦ замешаная у карупцыйных схемах , я б можа i пусцiу скупую слязу з нагоды анансаванай акцыi . Але як казау Станiслаускi Немiровiчу i Данчанка: Не веру!
0
маленькая архітэктарка цемры / Адказаць
26.07.2015 / 13:23
трайпл расшыфроўваецца мабыць так: То РАЙ Пуціна і Лукашэнкі але мне падабаецца АД)))
0
мм / Адказаць
26.07.2015 / 14:25
З якога дуба тэрыторыя ваенкамата і былы жылы дом уласнасць РПЦ? Не папярхнуцца яны нерухомасцямі?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру