У Баранавіцкім раёне п'яны кіроўца наехаў на палатку ля возера, 18-гадовая дзяўчына, якая спала ў ёй, загінула, паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Кампанія маладых людзей адпачывала з намётамі на беразе возера ў вёсцы Амневічы. Каля 5.30 раніцы 25 ліпеня жыхар Баранавічаў 1989 нараджэння ў стане алкагольнага ап'янення сеў за руль аўтамабіля і стаў здаваць заднім ходам. Пры руху ён наехаў на турыстычную палатку, дзе спала 18-гадовая дзяўчына. У выніку наезду дзяўчына, жыхарка Ганцавіч, загінула. У крыві кіроўцы выяўлена 1,9 праміле алкаголю.

У гэты ж дзень у вёсцы Радастава Драгічынскага раёна падчас сельгасработ у фермерскай гаспадарцы мясцовы жыхар, кіруючы кормараздатчыкам, наехаў на аднавяскоўца, які спаў у саломе. Мужчына 1941 года нараджэння ад атрыманых траўмаў сканаў.

25 ліпеня ў Брэсце на вул. Піянерскай падчас кладкі асфальту цяжка траўмаваны дарожны рабочы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца дарожнага катка пры руху заднім ходам наехаў на дарожнага рабочага, які стаяў ззаду. Пацярпелы з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?