Па просьбе беларускага боку магчымасці выкарыстання грыўні ў гандлі паміж Украінай і Беларуссю будуць пашыраныя.

business.ua

business.ua

Адпаведная дамоўленасць зафіксавана ў пратаколе праведзенага 24 ліпеня ў Чарнігаве 23-га пасяджэння міжурадавай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Міністэрства рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны. 

«Па выніках перамоў мы звярнуліся ў НБУ (Нацыянальны банк Украіны) з шэрагам прапаноў, якія дапамогуць спрасціць і паскорыць гандаль паміж нашымі дзвюма краінамі, і ўжо прыйшлі да пазітыўнага рашэння», — заявіў кіраўнік міністэрства, віцэ-прэм'ер Генадзь Зубко. 

Акрамя таго, найбліжэйшым часам пройдуць кансультацыі па пытаннях аднаўлення ўзаемных паставак электраэнергіі і транзіту ўкраінскай электраэнергіі праз Беларусь. «Беларусь з'яўляецца нашым стратэгічным гандлёвым партнёрам з вялікай агульнай мяжой. Таму ўсе дамоўленасці (…) будуць потым дзесяцігоддзямі даваць станоўчы эфект», — лічыць Зубко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?