26.07.2015 / 18:26

Кабзон: Лепш сабраць грошы на Крым, чым на лячэнне хворага дзіцяці ВІДЭА 15

Расійскі спявак і дэпутат Дзярждумы Расіі Іосіф Кабзон зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі інтэрнэт-супольнасці.

На гэты раз падставай стала заява Кабзона, зробленая на прэс-канферэнцыі падчас яго візіту ў Крым. Пасля наведвання Рэспубліканскай дзіцячай клінічнай бальніцы ў Сімферопалі артыст заявіў, што лепш «усім светам» збіраць грошы не на лячэнне асобных дзяцей, а на сам Крым.

«Мы знаходзім па тэлебачанні: «ратуйце дзіця». Але што рабіць? Гэта няшчасце, я спачуваю маці дзіцяці. Але для таго, каб сабраць валюту і вылечыць дзіця, можа быць больш мэтазгодна, не таму што там не звяртаць увагу на гэтае хворае дзіця, а можа быць, больш мэтазгодна па прыярытэтнасці сабраць сродкі і дапамагчы Крыму, дапамагчы дастаць медыкаменты», — заявіў Кабзон.

Магчыма, артыст казаў аб дабрачыннасці не абстрактна для ўсяго Крыма, а толькі сферы аховы здароўя, канкрэтна — для дзяцей, піша medialeaks.ru, аднак інтэрнэт-супольнасць ужо накрыла хваля абурэння.

Падчас візіту ў Крым Кабзон зрабіў і яшчэ адну дзіўную прапанову: параіў аддаць крымскія помнікі гісторыі і архітэктуры ў прыватныя рукі.

«У вас у Севастопалі стаяць помнікі. Вы пацікаўцеся, на чыім яны забеспячэнні? Яны муніцыпальныя або федэральныя? Калі федэральнага значэння — гэта гінуць помнікі, таму што ўрад можа забяспечыць максімум 10% утрымання помнікаў гісторыі і архітэктуры. Не будзьце скнарамі, аддайце ў рэгіёны, муніцыпалам, у прыватныя рукі. Хто захоча запаведную зону? Калі ласка, бяры і ахоўвай яе, адказвай за яе», —сказаў Кабзон.

Нагадаем, у сярэдзіне лютага 2015 года ЕС пашырыў спіс санкцый у дачыненні да Расіі, куды ўвайшоў і Іосіф Кабзон.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юрась / Адказаць
26.07.2015 / 18:29
А Вы чакалi ад яго iншых слоу?
0
Аматар портэра / Адказаць
26.07.2015 / 18:47
Ад старых трэба запалкi хаваць падалей.
0
Мордехай В. / Адказаць
26.07.2015 / 18:57
Голас секты сведкаў 9 мая...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру