26.07.2015 / 18:54

Пуцін зацвердзіў новую рэдакцыю Марской дактрыны Расіі 7

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зацвердзіў папраўку ў Марскую дактрыну. Новы дакумент прадстаўлены на сайце Крамля.

Ранейшая дактрына зацвярджалася на перыяд да 2020 года. Раней часу дакумент вырашылі абнавіць ў сувязі з анексіяй Крыма і пашырэннем НАТА на Усход.

У новай рэдакцыі Марская дактрына ўлічвае інтарэсы Расіі ў Арктыцы і атлантычным кірунку. Увага да Арктыкі выклікана ростам значэння Паўночнага марскога шляху і багаццем кантынентальнага шэльфа. Акрамя таго, Расія вядзе будаўніцтва новага атамнага ледакольнага флоту.

Акрамя таго, дакумент цяпер улічвае судна-і караблебудаванне. «Гэта звязана з тым, што сапраўды за апошнія 10-15 гадоў у нас з'явілася караблебудаванне, якое ў частцы ваеннага караблебудавання, яго аб'ёму сёння супастаўнае з тымі задачамі, якія вырашаліся ў савецкі час. Што тычыцца суднабудавання ў інтарэсах грамадзянскага, камерцыйнага флоту, то тут мы стымулюем стварэнне прыватных суднабудаўнічых кампаній, якія паспяхова сябе праявілі», — паведаміў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін падчас сустрэчы з прэзідэнтам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
О "доктрине". / Адказаць
26.07.2015 / 21:52
Доктрина называется: "Распад ракеты на две части при старте с корабля ВМФ РФ".
0
Мордехай В. / Адказаць
26.07.2015 / 22:04
Нічога вы не разумееце. Плавучыя храмы будуць сусальным золатам сляпіць. пілотаў амерыканскіх знішчальнікаў, і тыя будуць падаць у ваду міма сваіх авіяносцаў. Праўда, рускія як заўжды забыліся аб невялічкай дэталі... У 2030 годзе 3/4 вылетаў з авіяносцаў будуць беспілотныя.
0
Niemand / Адказаць
26.07.2015 / 23:26
Кажуць, трэба, маўляў, пашырыць прысутнасць у Міжземным моры. Ну-ну... "З'есці яно б мо і з'ела, ды толькі хто яму дасць".
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру