26.07.2015 / 20:29

Сакратар ЦВК Лазавік: якая павага да чалавека, які быў судзімы? 36

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік патлумачыў, чаму ў выбарчыя камісіі трапляе так мала прадстаўнікоў апазіцыі.

У эфіры АНТ Лазавік расказаў, што ў Гродзенскую абласную выбарчую камісію былі пададзеныя тры заяўкі ад апазіцыянераў. Аднак іх кандыдатуры адхілілі, бо, маўляў, усе трое былі судзімыя.

«У мяне складваецца ўражанне, што некаторыя палітыкі, якія ставяць сваёй мэтай дыскрэдытаваць выбарчы працэс, спецыяльна прапануюць такіх кандыдатаў, якіх нельга ўключаць. Спецыяльна, каб іх не зарэгістравалі», — выказаў здагадку Лазавік.

«На працягу шэрагу кампаній такая тэндэнцыя прасочваецца. Патрабаванне [да кандыдатаў - НН»] адно: гэта павінны быць людзі, якіх паважаюць выбарцы. А якая павага да чалавека, які судзімы?» - патлумачыў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Юрыст / Адказаць
26.07.2015 / 20:35
Пройдзе час, і Лазавік таксама будзе судзімы - і ўжо цалкам справядліва!
0
аda / Адказаць
26.07.2015 / 20:37
трэба адмяняць ўсеагульныя выбары прэзідэнта. Гэтае дзейства ператварылася ў лавачку для хітраватых і несумленных папулістаў якім вераць малаадукаваная большасць насельнікаў..
0
Генэрал Голад / Адказаць
26.07.2015 / 20:40
Мы, генэралы, таксама не падтрымліваем злачыннасьць ва ўладзе. Хопіць нам крыміналітэту! Наеліся! Уся ўлада - сумленным людзям!
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру