У Мінску байцы міліцэйскага спецпадраздзялення затрымалі голага 25-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося на вуліцы Кісялёва яшчэ 25 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, мужчына без адзення прыйшоў на стаянку таксі. Хтосьці выклікаў праваахоўнікаў, і парушальніка грамадскага парадку затрымалі.

Высветлілася, што малады чалавек быў у стане алкагольнага ап'янення і хацеў з дапамогай свайго ўчынку зрабіць уражанне на дзяўчыну, з якой нядаўна бавіў час. У дачыненні да яго быў складзены пратакол па ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 339-м Крымінальнага кодэкса («Хуліганства»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?