На пачатку ліпеня расійскі «Першы канал» выпусціў рэкламныя ролікі сваёй мабільнай праграмы. 27 ліпеня на іх звярнула ўвагу «Медуза».

«Першы канал» пераследуе гледача, куды б ён не йшоў: тэлевізар проста носяць за гледачом. «Самы надзейны спадарожнік», «цеплыня ў тваёй руцэ» — такімі словамі рэкламуюць мабільную праграму, што дазваляе глядзець тэлеперадачы са смартфона.

Праўда, «Медуза» палічыла страшнейшым другі ролік. «У «Першага канала» атрымалася зняць найгоршую рэкламу мабільнай праграмы», — піша выданне пра відэа, на якім пад «моладзевую» песеньку праграму рэкламуюць «жывыя пальцы».

Беларускія тэлеканалы не маюць уласных мабільных праграм з магчымасцю анлайн-прагляду. Напрыклад, Android-праграма «Белтэлерадыёкампанія» дазваляе толькі чытаць навіны і глядзець архіўнае відэа.

Анлайн-прагляд беларускіх тэлеканалаў праз мабільныя праграмы за невялікую плату прапануе шэраг кампаній, у тым ліку мабільныя аператары. Бясплатны прагляд некаторых каналаў даступны праз праграму TUT.BY.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», ніводная мабільная праграма не дазваляе глядзець анлайн незалежны беларускі канал «Белсат», але паглядзець яго можна проста праз браўзер тэлефона з сайта канала.

«Наша Ніва» мае ўласную мабільную праграму, што дазваляе чытаць навіны і праглядаць відэа з сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?