Два недзяржаўныя беларускія выданьні — рэгіянальная штотыднёвая «Газета Слонімская» і электронная газэта «Ежедневник» — атрымаюць сёлета ўзнагароду «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы», вядомую таксама як «прэмія «Цайт». Штогод яе ўручаюць прадстаўнікам незалежнай прэсы фонд Эбэлін і Герда Буцэрыюса (фонд Zeit) і фонд «Свабоднае слова».

Пра гэта паведамляецца ў лісьце на імя старшыні ГА «БАЖ» Жанны Літвіной ад кіраўніка праграмы фонду Zeit Фраўке Хаман. Цырымонія ўручэньня ўзнагарод адбудзецца 19 траўня.

Акрамя беларускіх СМІ, прэмію атрымалі маскоўская газэта «The New Times», заходне‑сібірскае выданне «Мой город без цензуры», расейскія журналісткі Вікторыя Іўлева і Алена Ларыёнава і супрацоўнік азэрбайджанскай газэты «Зеркало» Рауф Мікадыраў.

Паводле: Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0