Расія прагаласуе супраць праекту рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН аб стварэнні міжнароднага трыбунала па крушэнні MH17, унесенага раней Малайзіяй, паведаміў пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін.

Пры гэтым ён выказаў надзею, што прадстаўлены Малайзіяй праект рэзалюцыі не будзе пастаўлены на галасаванне.

«У мяне ёсць такая надзея, таму што я зусім не бачу, што і як ад гэтага выйграе», — адзначыў пастаянны прадстаўнік Расіі.

Раней Малайзія ўнесла праект рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала па расследаванні крушэння самалёта MH17 ў ліпені 2014 года.

Расія з самага пачатку выступала супраць стварэння такога трыбунала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?