63-гадовая жыхарка Крымска ў Краснадарскім краі сем гадоў лічылася памерлай, і толькі зараз праз пракуратуру даказала, што жывая, насуперак сцвярджэнням органаў унутраных спраў і ЗАГС.

Крымская міжраённая пракуратура правяла праверку па скарзе жанчыны, вынікі якой апублікаваныя на сайце нагляднага ведамства.

Крымскі ЗАГС ў верасні 2007 года на падставе міліцэйскага пратаколу агляду неапазнанага трупа зарэгістраваў смерць «заяўніцы, з указаннем прозвiшча, iмя, iмя па бацьку і даты яе нараджэння».

Жанчына, імя якой не паведамляецца, неаднаразова звярталася да службовых асоб з патрабаваннем перагледзець такое рашэнне, але тыя бяздзейнічалі. На пісьмовыя звароты яна атрымлівала адказ, што выключэнне іх актаў запісу пра смерць магчыма толькі па рашэнні суда.

З жніўня 2014 ёй перасталі выплачваць пенсію па старасці.

Як паведамляе пракуратура, пасля яе ўмяшання запіс акта рэгістрацыі смерці жанчыны быў ануляваны, правы заяўніцы адноўленыя і праведзены пераразлік пенсіі.

Вінаватых супрацоўнікаў ЗАГС пракуратура прапанавала прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці. Паліцыя, тым часам, занялася высвятленнем асобы трупа, знойдзенага сем гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?