У Вялікабрытаніі адбыўся самы моцны за апошнія 25 гадоў землятрус.

Паводле зьвестак Брытанскай геалягічнай службы, яго сіла складала 5,3 бала па шкале Рыхтэра. Эпіцэнтар знаходзіўся ў графстве Лінкольшыр .

Падземныя штуршкі адчувалі жыхары Ньюкаслу, Ёркшыру, Лёндану, Манчэстэру й Норфалку.

Вядома пра аднаго пацярпелага, якому паранілі нагу аскепкі коміна. Нязначная шкода нанесена некалькім будынкам, дзе-нідзе зьявіліся расколіны ў сьценах.

Паводле Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0