Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога начальніка аднаго з паштовых аддзяленняў горада.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Жодзінскага ГАУС.
Устаноўлена, што падазроная, працуючы на пасадзе начальніка аддзялення паштовай сувязі, выкарыстоўвала дадзеныя ёй паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. На працягу года службовая асоба, уносячы лжывыя звесткі ў справаздачныя дакументы, сістэматычна выкрадала грашовыя сродкі, якія прызначаліся для выплаты пенсій і дапамог мясцовым жыхарам. Падчас расследавання ўжо ўстаноўленыя прыкладна 10 пацярпелых, якія ў тэрмін не атрымалі належныя пенсійныя выплаты ці атрымалі іх не ў поўным аб'ёме.
Дзеянні падазронай кваліфікаваныя следствам як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Зараз праводзіцца комплекс дзеянняў, скіраваных на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў здарэння, у тым ліку пацярпелых асоб. Вывучаецца дакументацыя, распачынаюцца меры па пакрыцці нанесенага ўрону. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўстанаўленне прычын і ўмоў, якія спрыялі злачынству.