17 лютага з Беларусі ў Венесуэлу дастаўленыя першыя 100 тон сухога малака. Пасля гэтага апазіцыйныя газеты паўднёваамерканскай краіны сталі «папярэджваць» венесуэльцаў аб тым, што гэта малако заражана радыяцыяй і небяспечна для здароўя.

У аўторак санітарныя ўлады краіны аспрэчылі гэту інфармацыю. Кіраўнік аддзела ядзерных тэхналогій Венесуэльскага інстытута навуковых даследаванняў Лілея Карысалес заявіла, што ўсе імпартуемыя прадукты харчавання праходзяць сертыфікацыю

ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, паведамляе АМИ‑ТАСС.

У сувязі з тым, што частка тэрыторыі Беларусі 22 гады назад была заражана ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сельгаспрадукцыя з гэтай зоны праходзіць кантроль у аддзеле ядзерных тэхналогій, адзначыла Карысалес. Праведзеная экспертыза паказала, што імпартуемае з Беларусі сухое малако не змяшчае шкодных і радыеактыўных рэчываў.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0