У Тарасава, што знаходзіцца за некалькі кілямэтраў на Захад ад Менску, прыехалі 400‑500 чалавек. Былі арандаваныя чатыры аўтобусы, у якіх людзі нават стаялі. Працэсія ж з аўтамабіляў расьцягнулася на кілямэтар.
На могілкі прыехалі лідэры палітычных партый і вядомыя грамадзкія дзеячы.
Потым труну ўстанавалі ля магілы і адкрылі для разьвітаньня. Малітву адчытаў а. Уладзіслаў Завальнюк. Аляксандар Казулін сказаў разьвітальнае слова.