У Ганцавіцкім раёне ў пятніцу, 24 ліпеня, здарыўся няшчасны выпадак. Каля 23-й гадзіны бліз вёскі Малыя Круговічы выкладчык Акадэміі МУС Ю.М. (у 2005—2007 гадах ён быў начальнікам Акадэміі) застрэліў іншага паляўнічага.

Як піша газета «Ганцавіцкі час», стрэлам з наразнога паляўнічага карабіна «Тытан Альфа» ён пацэліў у галаву жыхару Ганцавічаў.

Паводле звестак БелТА, жыхар Ганцавічаў самавольна пакінуў прызначанае яму месца палявання, нікога не папярэдзіўшы. Ён перайшоў на новае месца. Пры гэтым другі паляўнічы, які знаходзіўся на адлегласці каля 150 м, меркаваў, што на рубеж выйшаў дзік, і стрэліў.

61-гадовы пенсіянер загінуў на месцы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце смерці па неасцярожнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?