Гары Каспараў

Лідэр Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў падпісаў ліст з просьбай прысудзіць Сахараўскую прэмію экс‑кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Аляксандру Казуліну. Пра гэта паведамляецца на інтэрнет‑сайце расійскага палітыка.

Прэмія «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна штогод уручаецца за «дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабод». Грашовая частка прэміі складае 50 тыс. еўра.

Варта зазначыць, што ў 2006 годзе Сахараўскую прэмію атрымаў Аляксандр Мілінкевіч, у 2004 годзе — грамадскае аб\’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года суд прызнаў А.Казуліна вінаватым у «наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, суправаджаюцца прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці», а таксама ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, якія пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях». А.Казуліна асудзілі на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі, ён адбывае пакаранне ў віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму «Віцьба‑3».

26 лютага А.Казуліну было прадастаўлена трохсутачнае спатканне са сваякамі ў сувязі са смерцю жонкі.

Арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала А.Казуліна палітзняволеным.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0