Дваццаць два працэнты расіян ставяцца да Беларусі «вельмі добра», сведчаць звесткі апытання, праведзенага «Лявада-цэнтрам

Для параўнання: у ліпені мінулага года гэты паказчык быў на ўзроўні 20%. 

«Галоўным чынам добра» ставіцца большасць — 62% апытаных (летась — 61%), «галоўным чынам дрэнна» — 7% (7%), «вельмі дрэнна» — 2% (5%). Не здолелі адказаць у ліпені гэтага года 8% рэспандэнтаў. 

Апытанне было праведзенае 17—20 ліпеня па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1.600 чалавек ад 18 гадоў і старэйшых у 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў Расіі. Статыстычная хібнасць даследаванняў не перавышае 3,4%. 

Аналітычны цэнтр Юрыя Лявады (АНО «Лявада-цэнтр») — расійская недзяржаўная даследчая арганізацыя. Рэгулярна праводзіць уласныя і замоўленыя сацыялагічныя і маркетынгавыя даследаванні, з'яўляючыся адной з найбуйнейшых расійскіх арганізацый у сваёй галіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?