Беларусь павялічыла пастаўкі бензіну ў Расійскую Федэрацыю. Гэту інфармацыю пацвердзіў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

Намеснік міністра нагадаў, што паміж партнёрамі дзейнічае пагадненне, згодна з якім Расія пастаўляе Беларусі нафту, а яна ў сваю чаргу экспартуе ў РФ нафтапрадукты.

«Сёння ў сувязі з рознымі сітуацыямі крыху павялічыўся попыт на паліва на рынку Расійскай Федэрацыі, — адзначыў Аляксандр Гур'янаў. — Зразумела, падтрымліваючы запыты нашых расійскіх калег, мы нарошчваем экспарт». Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў: «Тут мы перш за ўсё зыходзім з рыначнай сітуацыі - калі эканоміка дазваляе нам пастаўляць дадатковыя аб'ёмы, мы гэтым займаемся».

Згодна з індыкатыўным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год, Расія павінна паставіць у Беларусь 23 млн т нафты. У сваю чаргу Беларусь павінна паставіць у Расію 1,8 млн т аўтамабільных бензінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?