Святло з гэтага ліста будзе бачнае як белае. Фота: Arizona State University/Nature Nanotechnology

Святло з гэтага ліста будзе бачнае як белае. Фота: Arizona State University/Nature Nanotechnology

Навукоўцы і інжынеры Арызонскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЗША) стварылі першы лазер, што можа свяціць белым святлом, і распавялі пра яго ў часопісе Nature. Яго можна будзе выкарыстаць у дысплэях, свяцільніках і «лазерным» Wi-Fi.

Лазеры свецяць адным колерам: іх святло монахраматычнае, то значыць, у вельмі вузкім дыяпазоне даўжынь хваляў. Белы лазер камбінуецца з трох, чырвонага, сіняга і зялёнага, што стварае ўражанне белага — поўнага спектру бачных нам колераў.

Цяжкасць са стварэннем «белага» лазера была ў вельмі рознай структуры паўправаднікоў для розных колераў. Сакрэт у раней немагчымым «зрошчванні» неспалучальных рэчываў. Іх аб’ядналі ў лісце таўшчынёй у некалькі нанаметраў паўправодных пластоў з цынкам, кадміем, серай і селенам. Ліст падзелены на некалькі сегментаў, кожны выпраменьвае свой колер.

Кожны сегмент можа асобна ўзбуджацца імпульсамі рознай магутнасці, што дае на 70% больш выразныя колеры, чым у іншых вядомых штучных крыніцах святла. Лазеры могуць быць значна больш эфектыўнымі за светладыёды. Калі апошнія даюць 150 люмен святла на ват электрычнасці, лазеры могуць даваць больш за 400 люмен на ват. То значыць, могуць быць створаныя яскравыя і энергаэфектыўныя «лазерныя дысплэі».

Таксама белы лазер можа стаць асновай Li-Fi — «лазернага Wi-Fi», што можа стаць у 10 разоў хутчэйшым за звыклы Wi-Fi. Перадача інфармацыі святлом можа адбывацца з хуткасцю да 100 Гбіт/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?