Фота: Тарас Тарналіцкі via Facebook.

Фота: Тарас Тарналіцкі via Facebook.

«Беларускі герб у прэс-руме Дома Прэсы натхняе на нацыяналістычны лад. Задзьмулі вятры тэрытарыяльнага рэвізіянізму!» — піша рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Тарас Тарналіцкі на Facebook.

На фота сучасны дзяржаўны герб Беларусі, ды з незвычайнай дэталлю: замест сучасных межаў абрысы нагадваюць межы Беларускай Народнай Рэспублікі, дэклараваныя ў 1918 годзе.

Мапа БНР, прадстаўленая Надзвычайнай Місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі ў 1919-1920 гг. Фота з сайта hbnr.org

Мапа БНР, прадстаўленая Надзвычайнай Місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі ў 1919-1920 гг. Фота з сайта hbnr.org

Злева: межы з герба на фота Тарналіцкага, наўпрост накладзеныя на мапу БНР. Справа: карэкціроўка перспектывы межаў з фота Тарналіцкага да супадзення з межамі БНР.

Злева: межы з герба на фота Тарналіцкага, наўпрост накладзеныя на мапу БНР. Справа: карэкціроўка перспектывы межаў з фота Тарналіцкага да супадзення з межамі БНР.

Сучасныя межы Беларусі, накладзеныя на мапу БНР.

Сучасныя межы Беларусі, накладзеныя на мапу БНР.

Нагадаем, што Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 годзе на тэрыторыі, «дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродненшчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежных часцяў суседніх губерняў, заселеных беларусамі».

Дзень прыняцця 3-й устаўной граматы БНР, 25 сакавіка, сёння неафіцыйна адзначаецца як Дзень Волі. У 1919 годзе тэрыторыю БНР заняла Чырвоная армія, пазней на яе частцы была ўтвораная БССР, Рада БНР пачала дзейнасць у эміграцыі, на сёння ёсць самым старым у свеце ўрадам у выгнанні.

Глядзіце таксама: Герб Беларусі ў выглядзе Бермудскага трохкутніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?