Улічваючы сяброўскія адносіны дзвюх краін, можна казаць пра прынцыповую гатоўнасць Ірана дапамагчы Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС. Пра гэта заявіў пасол Ірана ў Беларусі Абдольхамід Фекры 27 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, дапамога можа быць ва ўсіх сферах, такіх як выдзяленне фінансавых сродкаў, навучанне беларускіх спецыялістаў, абмен вопытам, устаноўка абсталявання або навучанне працы на ім.

Дыпламат зазначыў, што падтрымка іранскага боку магчыма пры ўмове, калі беларускі бок афіцыйна яе запытае, а ў Ірана будзе магчымасць яе аказаць.

Пасол Ірана лічыць, што Беларусь валодае добрым навуковым і тэхналагічным патэнцыялам. «Нягледзячы на цяжкасці, што ўзніклі, Іран адкрыў новы шлях — мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі — і гатовы падзяліцца сваімі дасягненнямі з усімі, хто мае мірныя мэты», — заявіў А.Фекры.

Марына Рахлей, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0