Каля 2 гадзін ночы на спецлінію «102» паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Прытыцкага замініраваны начны клуб. Хутка прыехала міліцыя і сапёры, але ніякай «бомбы» яны не знайшлі.

Высветлілася, што «замініравалі» клуб дзве дзяўчыны, 19 і 21 гадоў. Іх затрымалі і даставілі ў Фрунзенскае РУУС сталіцы. На момант затрымання дзяўчыны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (у крыві кожнай з іх было каля двух праміле алкаголю). Свой учынак яны патлумачылі тым, што іх не пусцілі ў клуб (ахоўнікам ўстановы не спадабаўся знешні выгляд дзяўчат).

Дарэчы, абедзве затрыманыя раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы і ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны. Больш за тое, малодшая з дзяўчын знаходзілася ў вышуку як асоба, якая знаходзіццана прафілактычным уліку, якая знікла з месца жыхарства.

Як кваліфікавалі іх дзеянні, пакуль невядома. Але згодна з артыкулам 340 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, заведама лжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, падпале ці іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, альбо прычыненне шкоды ў буйным памеры, альбо наступленне iншых цяжкіх наступстваў, караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў,або абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры, альбо якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?