Заўтра будзе ўжо тыдзень, як прэтэндэнты ў прэзідэнты збіраюць подпісы на вуліцах гарадоў, а таксама кватэрах жыхароў. Колькі ўжо сабралі прадстаўнікі апазіцыі?
Фота Сяргея Гудзіліна
«Па стане на раніцу ўчорашняга дня сабралі 15 тысяч подпісаў», — кажа кіраўнік перадвыбарчага штабу Таццяны Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў.
«За пяць дзён збору подпісаў маем звыш 10 тысяч подпісаў», — лічба ад старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.
За старшыню партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна за 4 першыя дні сабралі 6 тысяч подпісаў.
Лябедзька і Калякін абяцаюць, што заўтра ў іх з’явяцца новыя лічбы. Абнаўленне па колькасці сабраных подпісаў за Таццяну Караткевіч будзе ў суботу.
0
0
0
0
0
0