Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла транзіт па тэрыторыі Расіі звыш 19 тон расліннай прадукцыі.
Як паведамляе памочнік начальніка ўпраўлення Святлана Земчанкова, у пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка» на аўтадарозе М1 Масква — Мінск 29 ліпеня пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю быў забаронены транзіт польскіх таматаў.
Груз масай больш за 19 тон накіроўваўся ў Казахстан у суправаджэнні рээкспартнага фітасанітарнага сертыфікату Рэспублікі Беларусь. Прычынай забароны з'явілася парушэнне правілаў транзіту па тэрыторыі Расіі забароненай да ўвозу падкаранціннай прадукцыі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары