Жыхарка Гродна 1987 года нараджэння вырашыла паступіць у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж на бюджэтнае аддзяленне. Аднак прыёмная камісія не прыняла ў яе дакументы з-за нізкай адзнакі ў атэстаце аб сярэдняй адукацыі, бо «тройка» па адным з профільных прадметаў не дае права на ўдзел ва ўступных іспытах, у якія праводзяцца каледжам.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, абітурыентка звярнулася па дапамогу да жыхара Гродна 1994 года нараджэння. За грашовую ўзнагароду ён падрабіў яе атэстат, выправіўшы ў ім адзнаку «тры» на адзнаку «пяць».

Пасля гэтага абітурыентка дала хабар службовай асобе прыёмнай камісіі каледжа ў памеры 300 даляраў, 100 еўра, а таксама спіртнымі напоямі і кандытарскімі вырабамі за спрыяльнае вырашэнне пытання аб паўторным прыёме дакументаў з падробленым атэстатам.

У дачыненні да абітурыенткі Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа (ч.1 арт.431 Крымінальнага кодэкса). Следчыя канфіскавалі прадметы хабару і дакументы абітурыенткі. Прызначаная тэхнічная экспертыза.

На маёмасць падазраванай, у тым ліку на аўтамабіль, накладзены арышт. Раней да крымінальнай адказнасці яна не прыцягвалася.

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням работніка прыёмнай камісіі, а таксама асобы, падазраванай ў падробцы дакумента, будзе дадзена па выніках папярэдняга расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?