31.07.2015 / 16:14

У Шклове з геральдычнага знака знялі шыльду «Шклов 1535» ФОТА 15

У Шклове з пастамента стэлы з геральдычным знакам знятая шыльда з напісанай па-руску назвай горада і афіцыйна прызнанай датай заснавання. 

Пра зняцце сёння шыльды з надпісам «Шклов 1535» БелаПАН паведаміў жыхар Шклоўскага раёна Пятро Мігурскі. Начальнік раённага аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Сяргей Артамонаў прыкладна ў 13.00 абверг інфармацыю. Дваццаццю хвілінамі пазней жыхар Шклова Аляксандр Грудзіна пацвердзіў БелаПАН, што надпіс, які выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, адсутнічае на пастаменце.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Шклове ўстанавілі новы геральдычны знак — герб горада на 11-метровай стэле. 

Рэзананс у грамадскасці выклікала напісанне на пастаменце назвы беларускага горада на рускай мове, а таксама тое, што ў якасці даты першага летапіснага згадвання ўказаны 1535 год, калі Шклоў быў спалены маскоўскім войскам. 

Апазіцыйны палітык Рыгор Кастусёў, які жыве ў Шклове, раней заявіў пра намер звярнуцца да кіраўніка дзяржавы, каб дамагчыся выпраўлення моўных і гістарычных промахаў на геральдычным знаку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Marnatrauny / Адказаць
31.07.2015 / 16:26
Цяпер павесяць правільную, "Стеклов"? :)
0
Трэба ж / Адказаць
31.07.2015 / 16:46
Мабыць нейкія вандалы здзейснілі. Пашкодзілі помнік. Можа знойдуць.
0
Spadar / Адказаць
31.07.2015 / 16:53
Не гэта "зяленыя чалавечкі" спаляць шклоў і напішуць чарговую "правільную" дату 2015.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру