ВІЧ. Выява: CDC/ C. Goldsmith

ВІЧ. Выява: CDC/ C. Goldsmith

Вірусолагі з універсітэта Каліфорніі (ЗША) здолелі «абудзіць» і «выгнаць» вірус імунадэфіцыту чалавека з дапамогай лекаў ад раку і мужчынскага кантрацэптыву, пра што распавялі ў PLOS Pathogens.

ВІЧ можна перамагчы да таго, як ён «засядзе» ў клетках, ці, калі ўжо «засеў», «выгнаць» вірус з клетак і ўдарыць па ім «шокавай тэрапіяй». Каліфарнійская методыка вырашае палову праблемы: вірус навучыліся эфектыўна «выганяць» ужо існымі сродкамі.

Сучасная камбінаваная антырэтравірусная тэрапія (HAART) можа падавіць некаторыя этапы размнажэння вірусу, але не знішчыць яго — той застаецца ў арганізме і чакае, пакуль пацыент перастане прымаць лекі.

З такой «спячкі» вірус трэба «прабудзіць», каб далей мець магчымасць знішчыць. Камбінацыя існых (і дазволеных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя) прэпарата ад раку PEP005 і мужчынскага кантрацэптыву JQ1 якраз запускае асаблівыя сігнальныя ланцугі ў заражаных клетках, што «камандуюць» вірусу «абуджацца». 

Застаецца знайсці сродак для знішчэння «выгнанага» вірусу і правесці тэсты камбінацыі сродкаў на прыматах і, у выпадку поспеху, на людзях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?