Палажэньне аб гутарцы пры паступленьні на пэўныя спэцыяльнасьці ВНУ атрымаюць на наступным тыдні

Палажэньне аб правядзеньні абавязковай гутаркі пры паступленьні на пэўныя спецыяльнасьці ВНУ атрымаюць на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў 27 лютага журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандар Жук.

«Пастанова цяпер ужо знаходзіцца ў Мінюсьце на рэгістрацыі. На наступным тыдні яна будзе даведзена да ўсіх ВНУ», — сказаў першы намеснік міністра.

Паводле слоў Аляксандра Жука, пасьля гэтага пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступленьня на адпаведныя спэцыяльнасьці. У красавіку будзе арганізавана гутарка ў тых ВНУ, якія рыхтуюць спэцыялістаў гэтых прафэсій.

«Што датычыцца грамадзян іншых дзяржаў, гэты парадак на іх не распаўсюджваецца», — удакладніў першы намесьнік міністра.

У прыватных ВНУ таксама будзе праводзіцца гутарка на тых факультэтах, дзе рыхтуюць спэцыялістаў адпаведных прафесій.

Аляксандар Жук адзначыў, што гутарку можна прайсьці і ў ВНУ па месцы жыхарства, а вынікі будуць прымацца ва ўсіх ВНУ краіны.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0