Падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Лукашэнка пабываў на полі азімай пшаніцы КУП «Мінская агароднінная фабрыка», дзе яму прадэманстравалі новы ўзор камбайна ААТ «Гомсельмаш», паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся тэхнічнымі характарыстыкамі машыны, а затым падняўся ў кабіну камбайна і адтуль назіраў, як ажыццяўляецца ўборка азімай пшаніцы. У цяперашні час камбайн выкарыстоўваецца ў тэставым рэжыме. Лукашэнка ацаніў навінку як добрую і магутную і даручыў з наступнага года запускаць яе ў працу.

На відэа гэты момант з 1:24.

Чытайце таксама: Лукашэнка пра вырошчванне гародніны: Мы аддалі свае рынкі іспанцам, галандцам. Гэта нармальна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0