3 жніўня 2015 бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi адкрые для сваіх наведвальнікаў «Сталіца», паведамляе сайт гандлёвага цэнтра.

Каб падключыцца да інтэрнэту, неабходна выбраць сетку «Stolica FREE WI-FI» і ўвесці ў вакенцы нумар свайго мабільнага тэлефона. На працягу некалькіх секунд у SMS-паведамленні на тэлефон прыходзіць пароль, пры ўводзе якога наведвальнікі атрымліваюць бясплатны доступ у інтэрнэт.

Дадзеная паслуга даступная ў грамадскіх зонах гандлёвага цэнтра і цалкам адпавядае патрабаванням аўтарызацыі карыстальнікаў у адпаведнасці з Указам №60, сцвярджае адміністрацыя «Сталіцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0