Здарэнні33

У Гомелі завершанае расследаванне справы маці, якая ўтапіла дваіх дзяцей у ваннай

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 25-гадовай гамяльчанкі, якая абвінавачваецца ў забойстве сваіх малых дзяцей. 

Як паведамляе УСК па Гомельскай вобласці, падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што 7 красавіка вечарам жанчына прымала ванну разам з двухгадовым сынам. Кіруючыся раптоўным намерам пазбавіць малое жыцця, яна пагрузіла дзіця ў ваду ў ванне і ўтрымлівала пад вадой да наступлення яго смерці. Затым прынесла з іншага пакоя ў ванную сваю дачку 2014 года нараджэння і ўтапіла яе. 

Пасля ўчынення гэтых дзеянняў жанчына прыбрала ў кватэры, затым дастала целы дзяцей з вады, перанесла ў іншы пакой, апранула іх і патэлефанавала ў міліцыю. 

Па крымінальнай справе праведзены комплекс следчых дзеянняў, у тым ліку допыты сведак, следчы эксперымент на месцы здарэння з удзелам маці, прызначаны і праведзены шэраг экспертыз. 

Паводле заключэння стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, у абвінавачанай у перыяд часу, які адносіцца да інкрымінаванага ёй дзеяння, дыягнастуецца дыссацыяльнае расстройства асобы. Эксперты ўстанавілі, што у той перыяд часу жанчына не знаходзілася ў стане афекту, магла разумець фактычны характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі. 

Следства кваліфікавала дзеянні абвінавачанай на падставе пп. 2, 6, 16 ч. 2 арт. 139 КК (забойства малалетніх, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць