У ходзе ўступнай кампаніі гэтага года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні (ЕГУ) прыняў на 33% больш студэнтаў магістарскіх праграм, чым у мінулым годзе. У два разы ўзрасла колькасць тых, хто паступіў на такія магістарскія праграмы, як «Міжнароднае права і права ЕС», «Публічная палітыка» і «Гістарычная і культурная спадчына», гаворыцца ў прэс-рэлізе універсітэта.

Другой адметнасцю уступнай кампаніі—2015 стала новая бакалаўрская праграма «Сусветная палітыка і эканоміка», якую ЕГУ адкрыў у супрацоўніцтве з універсітэтам Вітаўтаса Вялікага. Яна з'яўляецца адзінай сумеснай бакалаўрскай праграмай у Літве, выпускнікам якой прысвойваецца падвойны дыплом.

З мэтай забяспечыць яшчэ большую колькасць тых, хто паступае з Беларусі з 2015 года ЕГУ прапануе Курсы падрыхтоўчага года ў Вільні і ў Мінску.

«Да гэтага часу ў Мінску ў цэнтры «Прапілеі» наш універсітэт мог прапанаваць школьнікам кансультацыі па падрыхтоўцы да іспытаў, а з гэтага года мы прапануем грунтоўныя курсы па падрыхтоўцы да вучобы ва ўніверсітэце, якія будуць праходзіць як у Мінску, так і ў Вільні. На ўсім працягу курсаў студэнты змогуць заставацца ў Літве, знаходзіцца ва ўніверсітэце, паглыбіць свае веды ангельскай мовы, падрыхтавацца да здачы іспытаў, удзельнічаць ва ўніверсітэцкіх праектах і забяспечыць сваю наступную інтэграцыю ва ўніверсітэцкую супольнасць», — кажа кіраўнік аддзела па наборы студэнтаў ЕГУ Максімас Мілта.

Новы акадэмічны год у ЕГУ пачнецца 1 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0