Гісторыя з студэнтамі-індусамі гомельскага ВНУ, якія запісаліся у БэРэСэМ, не можа пакінуць абыякавым. А што калі па вяртаньні на радзіму нехта з смугласкурых лукамольцаў, як той Маўглі, згубіцца ў джунглях і будзе жыць сярод зьвяроў?

Зборы зграі ваўкоў каля Скалы рады.

Тыгр Шэр-Хан: Вольныя ваўкі! Аддайце мне чалавечае дзіця! Гэта мая здабыча!

Частка зграі перабягае на бок Шэр-Хана, скандуючы: "Ён - дзіця чалавека! Нам не патрэбна дзіця чалавека!".

Пантэра Багіра: таварыш Маўглі, прачніцеся: таварыш Маўглі, прачніцеся.

Маўглі (прасынаючыся): А! Што? Дзе! прабачце: пасля доўгіх часоў, праведзенных на лекцыях палітінфармацыі ў гомельскім ВНУ, я часта засынаю на зборах. Што здарылася - мітынг індывідуальных драпежнікаў?

Мядзьведзь Балу: ваўкі зьбіраюцца выключыць цябе з зграі і аддаць Шэр-Хану на ланч.

Маўглі: Кошчын кот! Напярэдадні гэткага адказнага мерапрыемства - Міжпадвідавы фэстываль маладняка і апосумаў, прыходзіца займацца такой фігнёй.

Акела (правадыр зграі): ёсьць думка - выключыць цябе з зграі, паколькі мы і ты рознай крыві.

Маўлі: Прыехалі! Акела, што ты нясёш - як можна выключаць сябра арганізацыі Бандэрлогаўскі рэспубліканскі саюз моладзі? І што гэта за тупыя наезды - ты дзіця чалавека! Ты мяне па сутнасьці пытайся: ці я браў удзел у акцыях апазыцыі, ці паважаю я правадыра, цябе канкрэтна, што я думаю наконт сёньняшняй сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў джунглях?.

Волк Акела: ну ціпа і што ты думаеш?

Маўглі: дык вось джунглі знаходзяцца ў стане дынамічнага росту. Растуць даходы жывёлы. Прынятая сацыяльная жыльлёвая праграма: нарадзіў дзесяць дзяцёнышаў - атрымай нару. Ёсьць, натуральна, некаторыя недахопы: яшчэ ня ўсе выходзяць на начное паляваньне з флікерамі. Аднак у прынцыпе можна сказаць, што дзякуючы мудрай палітыкі правадыра стаі Акелы, ў нас сфармаваліся стабільныя незалежныя джунглі. І абсалютна сьмешна слухаць заявы некаторых прадстаўнікоў сямейства кашэчых: "Акела прамахнуўся! Акела прамахнуўся! Зграі патрэбны новы правадыр». Акела не прамахнуўся, а праводзіў на той момант шматвэктарную палітыку. Яшчэ ёсьць пытаньні?

Акела: быццам не.

Маўглі: ну і цудоўна - а цяпер слухаць інструкцыю: разнарадка па зграях, табунах і калёніях на флэш моб супраць нелегальнай міграцыі пералётных птушак. Хто ня прыйдзе - разьмяркую ў пустыню Гобі. Гэта кажу Вам я - Маўглі, сябра БРСМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?