Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта bez-probok.by, на якім сістэматычна размяшчалася рэклама алкагольнай прадукцыі і рэклама дзейнасці, звязанай з яе дастаўкай. Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства.

«У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абарачэння алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» ў Рэспубліцы Беларусь забараняюцца раздробны гандаль алкагольнымі напоямі пры ажыццяўленні раздробнага гандлю па ўзорах па-за гандлёвым аб'ектам, а таксама з прымяненнем Інтэрнэт-тэхналогій», — растлумачылі ў Мінінфарме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0