Экс-чэмпіён UFC у цяжкай вагавой катэгорыі Андрэй Арлоўскі распавёў аб жаданні біцца з расейцам Фёдарам Емяльяненка.
«Я з задавальненнем правёў бы паядынак з Фёдарам, але гэта вырашаць UFC. Калі Дана Уайт падпіша з ім кантракт, то бой можа адбыцца, калі не падпіша, то бою не будзе. Шчыра кажучы, я не думаю, што ён будзе біцца ў UFC. Магчыма Bellator або ў Японіі.
У новай сустрэчы я б надзер яму задніцу. Я больш не дапушчу дурнога ўдару каленам у скачку. Бой будзе зусім іншым. Ён сустрэнецца ўжо з Арлоўскім версіі 3.0.
У наступны раз, калі я ўбачу Дана Уайта, я папрашу яго даць мне бой з Фёдарам, калі яны падпішуць кантракт з ім», - сказаў Арлоўскі.