28-гадовы ўраджэнец Смаргоні, былы ўдзельнік расійскага тэлепраекта «Дом-2» Сяргей Січкар трапіў за краты.

«У дачыненні да гэтага грамадзяніна заведзеная крымінальная справа, звязаная з крадзяжом маёмасці», — цытуе «Камсамольская праўда» Аляксандра Герасімава, афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску. Знаёмы падазраванага кажа, што справа звязаная з аўтамабілямі.

Сяргей Січкар скончыў юрыдычны факультэт БДУ, а пасля паехаў скараць Маскву. На тэлепраекце «Дом-2» беларус выйграў аўтамабіль у конкурсе «Чалавек Года». Пасля сыходу з праекта стаў вядучым і шоўменам.

За крадзеж прадугледжваецца пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0