Учора барысаўскі БАТЭ на сваім полі ў паўторным матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі разграміў шклоўскі «Спартак» — 7:0.

Тыдзень таму чэмпіёны краіны саступілі на выездзе (1:2).

Разам з БАТЭ бар'ер 1/16 фіналу пераадолелі футбалісты «Мінска», мікашэвіцкага «Граніту», бабруйскай «Белшыны», гродзенскага «Нёмана», «Смаргоні», «Слуцка», «Віцебска», «Іслачы», «Нафтана» і брэсцкага «Дынама».

Матчы ў адказ Кубка Беларусі таксама адбудуцца сёння яшчэ ў пяці гарадах. Самым напружным абяцае стаць матч у Мазыры, дзе «Славія» сустрэнецца з «Баранавічамі». Першая сустрэча паміж гэтымі камандамі завяршылася з лікам 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?